Няроўнасць Чабышова
Няроўнасць Чaбышова, таксама вядомая як няроўнасць Б’енэме-Чaбышова, — няроўнасць з тэорыі меры і тэорыі імавернасцей. Яна была ўпершыню сфармулявана Б’енэме ў 1853 годзе (праўда, без доказу), а пасля даказана Чабышовым. Няроўнасць, якая выкарыстоўваецца ў тэорыі меры, з’яўляецца больш агульнай чым тая, што выкарыстоўваецца ў тэорыі імавернасцей — у тэорыі імавернасцей выкарыстоўваецца яе вынік.
Няроўнасць Чaбышова ў тэорыі імавернасцей
[правіць | правіць зыходнік]У тэорыі імавернасцей, няроўнасць Чaбышова гарантуе, што ў любым размеркаванні імавернасцей, «амаль усе» значэнні будуць блізкія да сярэдняга, больш дакладна, доля значэнняў, аддаленых ад сярэдняга больш чым на стандартных адхіленняў, не большая за . Інакш кажучы, няроўнасць дае ацэнку імавернасці таго, што выпадковая велічыня прыме значэнне, далёкае ад свайго сярэдняга. Няроўнасць Чaбышова з’яўляецца вынікам няроўнасці Маркава.
Фармулёўкі
[правіць | правіць зыходнік]Няхай выпадковая велічыня вызначана на імавернаснай прасторы , а яе матэматычнае чаканне і дысперсія канечныя. Тады
дзе
Калі , дзе — стандартнае адхіленне і тады атрымаем
У прыватнасці, выпадковая велічыня з канечнай дысперсіяй адхіляецца ад сярэдняга больш, чым на стандартныя адхіленні, з імавернасцю менш Яна ж адхіляецца ад сярэдняга на стандартныя адхіленні з імавернасцю менш Іншымі словамі, у граніцах (2-х стандартных адхіленняў) знаходзяцца па меншай меры значэнняў, а ў граніцах знаходзяцца па меншай меры значэнняў.
Для найважнейшага выпадку аднамадальных размеркаванняў Няроўнасць Высачанскага — Пятуніна істотна ўзмацняе няроўнасць Чaбышова, уключаючы ў сябе дзель і набліжае няроўнасць Чaбышова да правіла трох сігм (ужываецца для нармальнага размеркавання). Як вынік, размеркаванне змяняецца, і ў граніцах знаходзяцца «амаль усе» (а дакладней, ) значэнні выпадковай велічыні.
Няроўнасць Чaбышова ў тэорыі меры
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Колмогоров, А. Н., Фомин, С. В. Элементы теории функций и функционального анализа. — изд. четвёртое, переработанное. — М.: Наука, 1976. — 544 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Няроўнасць Чабышова
- Видеолекция о случайных величинах, неравенствах Маркова и Чебышёва(недаступная спасылка)